БЕЛ Ł РУС

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»

14.01.2026 / 23:01

Nashaniva.com

Белкаапсаюз абвясціў, што далучаецца да ініцыятывы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якая прадугледжвае правядзенне кожнай пятніцы Дня беларускай мовы і айчынных тавараў. У межах гэтай акцыі ў многіх установах грамадскага харчавання Белкаапсаюза па пятніцах наведвальнікам будуць прапаноўваць спецыяльную страву — «Дранік цэнтральнага рэгіёна».

Паводле паведамлення арганізацыі, дранікі будуць гатаваць з самай свежай бульбы, закупленай непасрэдна ў жыхароў Мінскай вобласці. Порцыя абяцае быць сытнай: 150 грамаў дранікаў і 50 грамаў смятаны. Кошт такой стравы складзе 2 рублі 99 капеек.

Пакаштаваць «Дранік цэнтральнага рэгіёна» можна будзе ва ўстановах Белкаапсаюза, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці — адсюль і назва стравы.

Ініцыятыва з’яўляецца часткай кампаніі «Кожная пятніца — роднае, сваё», якую МАРГ запусціла яшчэ ў снежні 2025 года. Яна накіравана на папулярызацыю беларускіх тавараў: жыхароў краіны заклікаюць набываць мясцовыя прадукты, насіць адзенне і абутак айчыннай вытворчасці, а таксама карыстацца беларускай мовай.

Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Алег Дзікун заклікаў далучацца да акцыі як вытворцаў і гандлёвыя сеткі, так і пакупнікоў. Ад бізнэсу чакаюць спецыяльных «нацыянальных» зніжак па пятніцах, а ад спажыўцоў — актыўных пакупак і публікацый у сацыяльных сетках з тэматычным хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.

Чытайце таксама:

У Беларусі рупяцца пра ўключэнне бабкі і дранікаў у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА

У Мінску адкрыўся рэстаран беларускай кухні з памылкай у назве. Атрымалася двухсэнсоўна

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі

243 беларускія рэстараны і кавярні спецыялізуюцца на нацыянальнай кухні

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?

Каментары да артыкула