БЕЛ Ł РУС

Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку Australian Open

15.01.2026 / 08:27

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open).

Аляксандра Сасновіч. Фота: тэлеграм-канал «Прессбола»

Сёння ў матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду беларуска перамагла ўкраінку Дар’ю Снігур — 6:2, 0:6, 6:2.

Асноўны этап Australian Open стартуе ў нядзелю. 

Сасновіч згуляе ў першым раўндзе з Жасмін Пааліні з Італіі.

Арына Сабаленка згуляе ў першым раўндзе з уладальніцай уайлд-кард Цяйсана Ракатаманга Раяна з Францыі.

Арына Сабаленка выйгравала Australian Open у 2023 і 2024 гадах, а год таму прайграла ў фінале. Беларуска Вікторыя Азаранка выйгравала турнір у 2012 і 2013 гадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула