БЕЛ Ł РУС

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года

15.01.2026 / 13:9

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Лабовіча міністрам працы і сацыяльнай абароны. Да гэтага часу на гэтай пасадзе працавала Наталля Паўлючэнка.

«Трэба, каб міністэрства гэта было відаць. Я не хачу папракнуць нашых жанчын, якія працавалі міністрамі дагэтуль, але яны неяк сціпла выглядалі. Можа, гэта і добра? Трэба, каб міністэрства гэта гучала», — патлумачыў яе адстаўку Аляксандр Лукашэнка.

Паўлючэнка пойдзе на працу ў парламент.

«Год жанчын. Жанчын крыўдзіць ні ў якім разе нельга. Таму … яна ж згодная працаваць у парламенце?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вядома, вядома», — пацвердзіў кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты.

Андрэй Лабовіч пераходзіць на міністэрскую пасаду з пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Андрэй Лабовіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Слоніме, скончыў БДЭУ (2001), Акадэмію кіравання (2015).

У 2012—2015 гадах быў першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.

У 2015—2021 гадах — першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.

З чэрвеня 2021 года быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула