Новыя кіраўнікі рэгіёнаў, намеснікі міністраў, рэктары — кадравыя перастаноўкі
Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БелТА.
Лукашэнка прызначыў:
Аляксандра Рагожніка старшынёй Віцебскага аблвыканкама,
Андрэя Лабовіча — міністрам працы і сацыяльнай абароны;
Таццяну Харлап — кіраўніком адміністрацыі Індустрыяльнага парка «Вялікі камень»»;
Алу Біленку — намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Таксама даў згоду на прызначэнне:
Ігара Клішо — намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі);
Наталлі Асмалоўскай — старшынёй Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта;
Максіма Патапенкі — старшынёй Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта;
Сяргея Дарожкіна — старшынёй Чавускага раённага выканаўчага камітэта;
Кірыла Машарскага — дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва турызму»;
Андрэя Парфіевіча рэктарам «Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта»;
Ірыну Назаранку рэктарам «Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта»;
Віталя Кулака — першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;
Ігара Дарафейчыка — намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;
Аляксандра Кавалёва генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у горадзе Уфа (Расія).