БЕЛ Ł РУС

Без віз цяпер можна трапіць у Лаос

15.01.2026 / 15:39

Nashaniva.com

У спісе краін, куды беларусы могуць уехаць без візы, з’явілася папаўненне. З 15 студзеня больш не трэба адкрываць візу для паездкі ў Лаос.

Фота: Oleh Slobodeniuk / Getty Images

Грамадзяне нашай краіны могуць знаходзіцца там на такіх умовах да 30 дзён. Пра новаўвядзенне паведамілі ў пасольстве Беларусі ў В’етнаме.

Сумарны тэрмін бязвізавага знаходжання на працягу года не павінен перавышаць 90 дзён. Калі ж ёсць жаданне застацца ў Лаосе адразу даўжэй, чым на месяц, давядзецца аформіць візу.

Краіна размешчаная ў Паўднёва-Усходняй Азіі і мяжуе з Тайландам, В’етнамам, Камбоджай, М’янмай і Кітаем. 

Прамога авіязлучэння паміж Беларуссю і Лаосам пакуль няма. Самы бюджэтны варыянт дабрацца туды з Мінска ў найбліжэйшыя тыдні будзе каштаваць 482 даляры (каля 1400 рублёў). Праўда, давядзецца зрабіць дзве перасадкі — у Маскве і кітайскім Гуанчжоу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула