БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

15.01.2026 / 16:53

Nashaniva.com

У Бабруйску абвясцілі пошук 16‑гадовай дзяўчыны, якая знікла пасля таго, як пайшла з дому. Пра гэта паведаміў пошукава-ратавальны атрад «Фенікс».

Паводле наяўнай інфармацыі, Валерыя Белкіна 14 студзеня каля 10‑й гадзіны раніцы выйшла з дому на праспекце Будаўнікоў і дагэтуль не вярнулася. Куды яна накіравалася, невядома.

Дзяўчыне на выгляд 16 гадоў, яе рост каля 168 см, хударлявай камплекцыі, мае доўгія чорныя валасы. У дзень знікнення Валерыя была апранутая ў падоўжаную белую куртку, чорны шалік, чорныя шырокія джынсы і чорны абутак.

Усіх, хто можа мець любую інфармацыю пра месца знаходжання падлетка, просяць тэрмінова паведаміць у пошукава-ратавальны атрад «Фенікс» па нумары +375 (29) 222— 10‑19 (Viber, WhatsApp, Telegram) або звярнуцца ў міліцыю па тэлефоне 102.

Чытайце таксама:

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Каментары да артыкула