БЕЛ Ł РУС

Для звольненай сёння міністаркі адразу знайшлі новую працу

15.01.2026 / 17:55

Nashaniva.com

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, ужо былую міністарку працы і сацыяльнай абароны Наталлю Паўлючэнку адправілі ў Савет Рэспублікі. 

Наталля Паўлючэнка. Фота: БелТА

Раней кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты паведамляў, што кандыдатура Паўлючэнкі прапануецца ў Савет Рэспублікі для працы старшынёй адпаведнай камісіі па сацыяльных пытаннях.

Наталля Паўлючэнка працавала на пасадзе міністаркі толькі паўтара гады, з 13 чэрвеня 2024 года. Цяпер яе замяніў Андрэй Лабовіч.

Чытайце таксама:

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года

Новыя кіраўнікі рэгіёнаў, намеснікі міністраў, рэктары — кадравыя перастаноўкі

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны

Каментары да артыкула