БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі арганізатараў нелегальнай міграцыі, якія бралі па 250 рублёў штомесячнага падатку з кожнага прыбылага

16.01.2026 / 09:39

Nashaniva.com

Затрыманні праводзіліся аператыўнікамі 3‑га ўпраўлення ГУБАЗіКа пры сілавой падтрымцы байцоў асобнага атрада спецпрызначэння ўнутраных войск «Беркут».

Былі затрыманыя двое замежных грамадзян і жыхарка Беларусі. Яны арганізавалі шэрую схему легалізацыі ў нашай краіне прадстаўнікоў сярэднеазіяцкага рэгіёна, паведамляе прэс-служба МУС.

Паведамляецца, што яны спрыялі мігрантам у незаконным уездзе і знаходжанні на тэрыторыі Беларусі. Выраблялі і падавалі ў дзяржаўныя ўстановы загадзя падробленыя дакументы як ад фіктыўных, так і ад рэальных працадаўцаў. Такім чынам забяспечвалі нелегалам атрыманне віз і дазволаў на часовае пражыванне ў Беларусі.

За свае паслугі ашуканцы атрымлівалі па 200—250 даляраў з чалавека, а таксама да 250 рублёў штомесячнага «падатку» з кожнага. Папярэдне ўстаноўлена больш за 100 кліентаў. Многія з іх працавалі тут таксістамі, падсобнымі рабочымі на рынках і на прадпрыемствах грамадскага харчавання.

Заведзена крымінальная справа за арганізацыю канала незаконнай міграцыі. Нелегалаў чакае выдварэнне з краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула