БЕЛ Ł РУС

Цягнік Полацк — Мінск спазняецца на дзве гадзіны

16.01.2026 / 10:18

Nashaniva.com

Сёння цягнік №869 Полацк—Мінск, адпраўленнем з Полацка а 6.42 і прыбыццём у Мінск а 10.20, з тэхнічных прычын ідзе з адхіленнем ад раскладу на дзве гадзіны, паведамляе Белчыгунка.

БЧ прымае неабходныя меры для скарачэння часу затрымкі гэтага цягніка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула