БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд мінчуку, які выкручваў галовы і калечыў птушак

16.01.2026 / 10:39

Nashaniva.com

У пачатку восені мінакі звярнулі ўвагу на маладога чалавека, які каля аднаго з гандлёвых цэнтраў наўмысна калечыў птушак. Відавочцы выклікалі міліцыю.

Маладзён потым патлумачыў, што быў моцна засмучаны крытыкай з боку выкладчыка ў аўташколе і ўсю сваю агрэсію вырашыў выплюхнуць менавіта такім нестандартным спосабам.

Дзвюм птушкам выкруціў шыі, іншых кідаў у паветра, біў нагамі, а потым таптаўся па іх. У выніку галубы загінулі.

Таксама было вядома, што студэнт вёў замкнёны лад жыцця, быў самотны і меў цяжкасці ў камунікацыі. Пры гэтым сам хлопец праблем не заўважаў.

Распачатая крымінальная справа паводле арт. 339‑1 ч. 1 («Жорсткае абыходжанне з жывёламі»). Прысуд — паўтара года хатняй хіміі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула