БЕЛ Ł РУС

Па распараджэнні Лукашэнкі распачатая маштабная праверка Узброеных сіл

16.01.2026 / 11:12

Nashaniva.com

Першай правяраецца вайсковая частка тэхнічнага забеспячэння. Гэта адна з найбуйнейшых вайсковых частак Узброеных сіл, дзе знаходзяцца на захоўванні розныя ўзоры бранятанкавай зброі і вайсковай тэхнікі, паведамляе Мінабароны.

Як зазначыў дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, мерапрыемствы праверкі носяць раптоўны характар.

З ягоных слоў, праверка праводзіцца ў тым ліку з улікам досведу «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (так прапагандысты называюць уварванне ва Украіну — НН) і яго ўкаранення ў войскі. Сярод іншага будуць правярацца пытанні аховы вайсковых частак і супрацьдзеяння сучасным сродкам паражэння, сярод іншага, беспілотным лятальным апаратам.

«План праверкі зацверджаны Лукашэнкам. Лукашэнка сказаў, што асабіста будзе ўдзельнічаць у ходзе гэтай праверкі, але якія гэта будуць часткі і ў які час, ён вызначыць сам», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула