Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»
Сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч пракаментаваў здагадкі пра тое, што «Арэшніка» наогул няма ў Беларусі.
«Галоўнае, што мы ўпэўненыя ў тым, што ў нас ёсць гэтая зброя. І, вядома, спадзяёмся, што яна ніколі не спатрэбіцца. Гэта зброя стрымлівання, абароны нашай краіны. Усё, што трэба, усё, што было вызначана прэзідэнтамі дзвюх краін, выканана і дзейнічае. А тое, што кажуць нашы апаненты, нашы суседзі… Гаварыць і рабіць высновы — гэта іх права», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Учора Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведаміла, што нягледзячы на заявы Мінабароны Беларусі, што ў нашай краіне на баявое дзяржурства заступіў «Арэшнік», ва ўсіх прыведзеных Мінабаронай відэароліках зафіксаваны толькі тры тыпы машын, задзейнічаных у абслугоўванні комплексу: машына сувязі, бранеаўтамабіль «Тайфун» і, мяркуем, машына забеспячэння баявога дзяжурства.
«Трэба падкрэсліць, што пры руху ўсёй калоны ракетнага комплексу машына, якая выконвае функцыі пускавой устаноўкі (колавы цягач), ва ўсіх паказаных сюжэтах адсутнічае», — падкрэсліла Супольнасць чыгуначнікаў».