БЕЛ Ł РУС

Юлію Цімашэнка адпусцілі пад заклад 765 тысяч даляраў

16.01.2026 / 15:53

Nashaniva.com

Вышэйшы антыкарупцыйны суд таксама забараніў ёй выезд з Кіеўскай вобласці.

Экс-прэм'ера Юлію Цімашэнка адпусцілі пад заклад 33 млн грыўняў (760 тысяч даляраў). Раней яна скардзілася, што не можа аплаціць заклад праз заблакаваныя рахункі.

Вышэйшы антыкарупцыйны суд таксама забараніў ёй выезд з Кіеўскай вобласці, паведамляе «РБК-Украіна».

Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура прапаноўвала адпусціць Цімашэнка за заклад сумай 50 млн грыўняў (1,15 млн даляраў).

Раней у Цімашэнка праводзілі вобшукі, яе прызналі падараванай па справе ў тым, што яна давала дэпутатам Вярхоўнай Рады хабар, каб яны галасавалі за пэўныя заканадаўчыя праекты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула