БЕЛ Ł РУС

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам

16.01.2026 / 22:33

Nashaniva.com

Дональд Трамп заявіў, што ніхто не спрабаваў уплываць на яго рашэнне і адгаворваць ад удару па Іране — ён прыняў гэтае рашэнне самастойна.

Дональд Трамп. Скрыншот з відэа

«Мяне ніхто не пераконваў. Я пераканаў сам сябе», — сказаў Трамп, пахваліўшы пры гэтым іранскую ўладу.

«Яны збіраліся павесіць больш за 800 чалавек учора, і я вельмі паважаю той факт, што яны гэта адмянілі. Дзякуй!» — дадаў ён.

Раней паведамлялася, што на рашэнне Трампа не рабіць супраць Ірана актыўных ваенных дзеянняў паўплывалі кіраўнікі краін Персідскага заліва — Саудаўскай Аравіі, Катара і Амана.

Журналісты пацікавіліся ў прэзідэнта ЗША, ці застаюцца ў сіле ягоныя ранейшыя словы пра тое, што дапамога ўдзельнікам антыўрадавых пратэстаў у Іране з боку ЗША «ўжо ў дарозе».

У адказ Трамп сказаў, што гэта яшчэ будзе вырашацца. «Мы паглядзім», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў

Ад удару па Іране Трампа адгаварылі манархіі Персідскага заліва

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?

Каментары да артыкула