БЕЛ Ł РУС

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

17.01.2026 / 10:40

Nashaniva.com

Двое беларусаў былі затрыманыя ў Батумі ў межах расследавання справы аб незаконным абароце наркотыкаў. У падазраваных канфіскавалі амаль 6 кілаграмаў метадону, кошт якога на чорным рынку ацэньваецца да 3 мільёнаў лары (больш за мільён даляраў).

Аперацыю правялі супрацоўнікі Цэнтральнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі Аджарыі.

Затрыманыя — грамадзяне 1992 і 1993 гадоў нараджэння (у навіне прыводзяцца іх ініцыялы: А.П. і Г. Р.) — падазраюцца ў незаконным набыцці, захоўванні ў асабліва буйным памеры і садзейнічанні збыту наркатычных сродкаў, паведамляе Newsgeorgia.ge.

Падчас вобшукаў асабістых рэчаў, іх аўтамабіля і часовых месцаў пражывання праваахоўнікі знайшлі метадон, падрыхтаваны да продажу, а таксама матэрыялы для фасоўкі наркотыкаў. 

Беларусам можа пагражаць да 20 гадоў турмы або нават пажыццёвае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула