БЕЛ Ł РУС

Памёр прафесар Васіль Бернік

17.01.2026 / 13:36

Nashaniva.com

Доктара фізіка-матэматычных навук не стала 11 студзеня, паведамілі яго сябры.

Васіль Бернік нарадзіўся 9 студзеня 1947 года ў Слабадзе-Пырашаўскай Уздзенскага раёна. 

Скончыў БДУ (1970). Працаваў у Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, быў доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам.

Быў аўтарам навуковых прац па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Хаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.

Васіль Бернік быў галоўным рэдактарам першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001), чальцом Рады заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва», чальцом Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула