БЕЛ Ł РУС

Данія абвясціла «каралеўскі загад аб выкарыстанні войскаў» у Грэнландыі дзейным

17.01.2026 / 15:37

Nashaniva.com

Нягледзячы на адкрытыя пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа захапіць Грэнландыю ваенным шляхам, Данія дэманструе сваю баявую гатоўнасць.

Дацкія салдаты. Фота: Martin Sylvest Andersen / Getty Images

На гэтым тыдні Данія запрасіла партнёраў па НАТА на сумесныя вучэнні ў Грэнландыі — гэта стала тэрміновай рэакцыяй на правал перамоў у Вашынгтоне. Германія, Францыя, Нідэрланды, Швецыя і іншыя краіны адгукнуліся на запрашэнне і накіравалі на востраў першыя разведвальныя падраздзяленні.

Гэта можна разглядаць як сігнал Трампу, што еўрапейцы маюць намер абараняць Арктыку, піша Bild. 

Міністр абароны Даніі Труэльс Лунд Поульсен на прэс-канферэнцыі патлумачыў, што задача дацкіх падраздзяленняў на месцы — умацоўваць ваенную прысутнасць у Грэнландыі, ахоўваць ключавыя аб’екты і ў выпадку варожых дзеянняў абараняць тэрыторыю і ўступаць у бой.

Поульсен публічна пацвердзіў, што цяпер афіцыйна дзейнічае так званы каралеўскі загад аб выкарыстанні сіл. Такі загад дазваляе войскам прымяняць ваенную сілу ў выпадку пагрозы. Гэта азначае, што калі дацкія салдаты падвергнуцца нападу, ім не трэба чакаць дадатковых палітычных указанняў: яны абавязаны ўступіць у бой незалежна ад таго, хто знаходзіцца па другі бок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула