Прызналі экстрэмісцкай старонку нібыта прыхільнікаў Колі Лукашэнкі
Гаворка пра старонку «Легіён Мікалая Лукашэнкі» ў сацсетцы «Укантакце», на якую падпісаныя больш за 1300 чалавек.
У апісанні пазначана, што гэта «аб'яднанне прыхільнікаў наступнага прэзідэнта Беларусі ў інтэрнеце».
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Чыгуначнага раёна Віцебска 15 студзеня, піша «Вясна».