БЕЛ Ł РУС

У мінулым годзе ў Беларусі паляўнічыя застрэлілі 39 мядзведзяў

17.01.2026 / 17:44

Nashaniva.com

За перыяд з ліпеня па снежань 2025 года ў Беларусі паляўнічыя застрэлілі 39 бурых мядзведзяў. Пра гэта падчас прамой лініі ў выдавецкім доме «Беларусь сёння» паведаміў намеснік начальніка аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага свету пры Лукашэнку Сцяпан Гузней.

Фота: Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў

Таксама чыноўнік адзначыў, што на гэты момант застрэлілі чатыры рысі, паляванне на якую будзе доўжыцца да 31 студзеня.

З 21 мая 2025 года буры мядзведзь і рысь уключаныя ў пералік паляўнічых жывёл нармаваных відаў. Гэтыя жывёлы атрымалі падвойны статус: яны адначасова лічацца паляўнічымі відамі і відамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу. Дагэтуль паляванне на мядзведзя ў Беларусі было забаронена амаль сто гадоў, а на рысь — з пачатку 1980-х.

Навукоўцы адзначаюць, што колькасць мядзведзяў у краіне істотна вырасла: з 580 асобін у 2021 годзе да 913 у 2024-м. Больш за дзве траціны ўсёй папуляцыі — каля 74 працэнтаў — жыве ў Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама:

Нахабны мядзведзь граміць пасекі ў Лагойскім раёне. Тамтэйшы люд ўжо і не ведае, як ратавацца

Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі

На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў

У фотапастку ў Сенненскім раёне трапілі мядзвежыя спа-працэдуры ВІДЭА

Каментары да артыкула