БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына распыліў газ на прадавачку, якая не давала яму красці бліны

18.01.2026 / 00:14

Nashaniva.com

Кіраўніца адной з крам у Заводскім раёне Мінска паведаміла ў міліцыю, што невядомы ў стане алкагольнага ап’янення спрабаваў скрасці тавар, а калі яна паспрабавала перашкодзіць гэта зрабіць — то прымяніў супраць яе пярцовы газ.

Скрыншот з відэа

Патрульныя міліцыянеры хутка затрымалі 40‑гадовага мінчука, які раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.

Высветлілася, што мужчына на касе аплаціў толькі алкагольныя напоі, а ўпакоўку з блінамі проста паклаў у кішэню і спрабаваў хутка выйсці з імі з крамы. Прадавачка заўважыла гэта і папрасіла вярнуць тавар. Пасля таго ж, як бліны засталіся на касе, мужчына распыліў жанчыне газ у твар і ўцёк.

Супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула