БЕЛ Ł РУС

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа

18.01.2026 / 14:13

Nashaniva.com

Вядомы брытанскі журналіст Пірс Морган выступіў з саркастычнай прапановай да Белага дома. Ён заявіў, што Вялікабрытаніі варта выкупіць Злучаныя Штаты назад, бо тыя некалі былі брытанскай калоніяй.

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад. У рэшце рэшт, яна калісьці была нашай, і гэта ўмацавала б нашу бяспеку ў Паўночнай Атлантыцы.

Калі вы не прадасце яе нам, прэзідэнт Трамп, мы ўвядзём пошліны супраць ЗША і любой краіны, якая падтрымае ваша супраціўленне гэтай вельмі выгаднай здзелцы. Справядліва?»

Гэты пост з'явіўся на фоне скандалу, выкліканага ціскам Вашынгтона на Данію і Грэнландыю.

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль тыя не саступяць яму Грэнландыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула