Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft
Ілан Маск дабіваецца спагнання да 134 мільярдаў долараў з кампаній OpenAI і Microsoft. Паводле судовага іску, пададзенага ў суд, мільярдэр настойвае, што заслугоўвае атрымаць частку «неправамернай выгады», якую атрымалі гэтыя кампаніі дзякуючы яго ранняй падтрымцы стартапа.
Ілан Маск — найбагацейшы чалавек свету. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images
Маск сцвярджае, што пакуль ён выступаў сузаснавальнікам OpenAI (пачынаючы з 2015 года), яго ўнёсак дазволіў арганізацыі атрымаць выгаду ў памеры ад 65,5 да 109,4 мільярда даляраў. У той жа час выгада Microsoft ад супрацоўніцтва з OpenAI ацэньваецца ім у межах ад 13,3 да 25,1 мільярда даляраў.
Маск заяўляе, што забяспечыў каля 60% пачатковага фінансавання OpenAI (каля 38 мільёнаў долараў), дапамагаў набіраць персанал і забяспечыў праекту аўтарытэт. Мільярдэр абвінавачвае OpenAI у парушэнні пачатковай місіі і ператварэнні ў камерцыйную структуру.
OpenAI і Microsoft назвалі прэтэнзіі беспадстаўнымі і часткай кампаніі па пераследзе з боку Маска.
Чакаецца, што судовы працэс з удзелам прысяжных пачнецца ў красавіку.