Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых
Ролік разышоўся ў інстаграме.
Следчы камітэт апублікаваў у Instagram кароткае відэа.
«Што рабіць, калі цябе кінуў хлопец, але ты ведаеш пра яго «тэмкі»?» — пішацца ў роліку.
Пасля паказваецца снегавік Олаф з мультфільма «Халоднае сэрца», які падказвае: «Пастукай».
Пад ролікам стаяць хэштэгі «гумар» і «злачыннасць». Але ў сённяшняй сітуацыі складана зразумець, колькі ў гэтым жарту.
Відэа разышлося па сацсетцы і за два дні сабрала 1,7 мільёна праглядаў. Каментары пад ім адключаныя.