БЕЛ Ł РУС

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ

18.01.2026 / 21:07

Nashaniva.com

«У абароне перамогі не здабудзеш».

Фота: Узброеныя Сілы Украіны

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў, што Украіна плануе новыя наступальныя аперацыі. 

«Мы будзем праводзіць стратэгічную абарончую аперацыю, пры гэтым мы разумеем, што ў абароне перамогі не здабудзеш. Таму, адпаведна, мы будзем праводзіць наступальныя аперацыі»,

сказаў ён у інтэрв'ю lb.ua.

Сырскі таксама заявіў, што Расія плануе нарасціць вытворчасць ударных дронаў, каб запускаць па Украіне да 1000 беспілотнікаў у дзень.

«Таму, вядома, мы павінны рабіць усё для таго, каб сарваць гэтыя планы і нанесці такія страты ворагу, каб ён адмовіўся ад сваіх актыўных дзеянняў, і стварыць умовы для правядзення перамоў. Таму што са слабым ніхто не будзе дамаўляцца», — адзначыў Сырскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула