БЕЛ Ł РУС

Мінчукі зразаюць дарогу ў цэнтры проста па Свіслачы. Супраць іх плануюцца рэйды

19.01.2026 / 22:22

Nashaniva.com

Мінчанка ў сацсетках пахвалілася чарговымі фота з прыгажосцю заснежанага цэнтра Мінска. У кадр трапілі Няміга і ўчастак ракі Свіслач, па якім на выхадных цэлымі сем'ямі гулялі людзі, заўважыў «Анлайнер».

Хтосьці запэўнівае, што раней на Свіслачы наогул спакойна гулялі ў хакей — проста ўсе забыліся, ды і з такімі маразамі па рацэ «танк праедзе».

Ёсць і скепсіс: маразы, маўляў, штука падманлівая, ды і ўвогуле, кажуць, бліжэй да Палаца спорту лёду нават няма — паспеў растаць.

«Выхад на лёд дазволены толькі ў выратавальнай камізэльцы», — адказалі ў Таварыстве ратавання на водах і дадалі, што ў тым самым ажыўленым месцы на Свіслачы хутка плануюцца рэйды: усіх, хто знаходзіцца на лёдзе без камізэлькі, будуць адпраўляць на бераг.

Чытайце таксама:

У Добрушы на Вадохрышча каля купелі паставілі ледзяную фотазону ФОТАФАКТ

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе

Каментары да артыкула