БЕЛ Ł РУС

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

20.01.2026 / 08:53

Nashaniva.com

Самалёты Паўночнаамерыканскай авіякасмічнай абароны (NORAD) неўзабаве прыбудуць на авіякасмічную базу Pituffik у Грэнландыі.

Сталіца Грэнландыі горад Нуук. Фота: Lokman Vural Elibol / Anadolu via Getty Images

Разам з самалётамі, якія базуюцца на тэрыторыі Злучаных Штатаў і Канады, яны будуць падтрымліваць розныя даўно запланаваныя дзеянні NORAD, развіваючы працяглую абарончую супрацу паміж ЗША і Канадай, а таксама Каралеўствам Данія, паведамляе Камандаванне паветракасмічнай абароны ЗША.

Падкрэсліваецца, што гэтая дзейнасць была скаардынавана з Даніяй, і ўсе сілы падтрымкі дзейнічаюць з неабходнымі дыпламатычнымі дазволамі. Урад Грэнландыі таксама праінфармаваны аб планаваных мерапрыемствах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула