Электробусы №1, 50с спазняюцца на 40 хвілін
Электрычныя аўтобусы маршрутаў № 1 і 50с па тэхнічных прычынах рухаюцца з парушэннем графіку — затрымкі да 40 хвілін, паведамляе Мінтранс.
Фота: БелТА
Акрамя таго, з 6:36 у сувязі з разрывам трубаправода на вуліцы Акадэміка Карскага рух тралейбуснага маршруту №18 арганізаваны з разваротам на вуліцы Акадэміка Карскага за аўтобусным прыпынкам «Мікрараён Сухарава-2».
Таксама ў сувязі з адменай працы выставы ў Міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO толькі 20 студзеня адменена праца аўтобусных маршрутаў № 912э і 962э.