БЕЛ Ł РУС

Генеральным сакратаром федэрацыі футбола стаў валейбаліст

20.01.2026 / 12:58

Nashaniva.com

Уладзімір Вярцелка заняў вакантную пасаду генеральнага сакратара ў Беларускай федэрацыі футбола. Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні выканкама, піша АБФФ.

Уладзімір Вярцелка нарадзіўся 28 мая 1988 года ў Мінску. У 2011 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнерская праца па валейболе», а ў 2016 годзе — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Выступаў як за беларускія валейбольныя клубы, так і ў Казахстане, а больш працяглы перыяд — у Ізраілі. Двухразовы чэмпіён нашай краіны і двойчы ўладальнік Кубка Беларусі.

З 2022 года — дырэктар валейбольнага клуба «Барысаў-2010». Пад яго кіраўніцтвам каманда ў гэтым сезоне дайшла да фіналу Кубка краіны і лідзіруе ў чэмпіянаце Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула