БЕЛ Ł РУС

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі

20.01.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася ў Якуцку на пляцоўцы парку «Расія — мая гісторыя». 16‑гадовы падлетак залез паглядзець на танк знутры, і на яго ўпала цяжкая дэталь.

Акалічнасці справы пакуль невядомыя. Мэр горада Яўген Грыгор’еў агульнымі словамі паведаміў, што падлетак залез у танк праз ніжні люк, там на яго ўпала цяжкая металічная дэталь. Хлопец атрымаў смяротныя траўмы і памёр на месцы яшчэ да прыезду дактароў.

Цяпер следчыя і пракуратура спрабуюць зразумець, як такое магло здарыцца ў грамадскім месцы.

Гэта ўжо не першая падобная смерць на расійскіх выставах зброі. У красавіку 2025 года ў Камсамольску-на-Амуры дзіця таксама загінула пад крышкай люка бронетранспарцёра на выставе трафейнай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула