БЕЛ Ł РУС

З-за аварыі на цеплатрасе ў Мінску заўважылі марозны смог. Ці небяспечны ён?

20.01.2026 / 14:18

Nashaniva.com

Напярэдадні ў пяці раёнах Мінска ўзніклі праблемы з ацяпленнем і гарачай вадой з-за прарыву цеплатрасы. Месцамі ў выніку аварыі ўтварыўся марозны смог, што можа быць небяспечным для здароўя, папярэдзілі ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Так, месцамі з-за аварыі ўтварыўся марозны смог з прычыны вялікага выкіду гарачай вады на марозе — паветра забруджанае.

МНС і медыкі раяць не адчыняць вокны для праветрывання, не бегаць і не гуляць доўга на вуліцы, а таксама не праграваць аўтамабілі ў дварах працяглы час.

Калі кружыцца галава або цяжка дыхаць — лепш заставацца дома.

Карта забруджавання ў Мінску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула