БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд маладзёнам, што 18 гадзін катавалі знаёмага гарачым прасам

20.01.2026 / 15:40

Nashaniva.com

У Гомелі вынеслі прысуд па справе аб разбойным нападзе і крадзяжы. Двое мужчын у стане алкагольнага ап’янення напалі на знаёмага, збілі яго і забралі 600 рублёў.

Гэта адбылося ў красавіку. Двое маладых людзей прыйшлі дадому да знаёмага і запатрабавалі грошы.

Калі той адмовіўся, мужчыны ўжылі гвалт: збівалі гаспадара рукамі і нагамі ў галаву і грудзі. Затым па чарзе прыкладвалі гарачы прас да твару і адкрытых частак цела.

Катаванне працягвалася каля 18 гадзін. У выніку яны забралі каля 600 рублёў.

Экспертыза ўстанавіла, што тэрмічныя апёкі прычынілі пацярпеламу цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце пастаяннага знявечання твару і шыі.

Пазней адзін з нападнікаў таксама абакраў суседа па інтэрнаце, выкраўшы 1100 даляраў, 700 еўра і 10 тысяч расійскіх рублёў.

Суд прызначыў яму 10 гадоў пазбаўлення волі, а таксама абавязаў прайсці лячэнне ад алкагалізму. Другому нападніку далі 9 гадоў. Акрамя таго, абодвум прызначылі штраф 100 базавых велічынь (4500 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула