БЕЛ Ł РУС

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі

20.01.2026 / 15:48

Nashaniva.com

Чарнобыльская атамная станцыя цалкам страціла сувязь са знешняй электрасеткай з-за маштабнага абстрэлу. Пра гэта паведаміла Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).

Кіраўнік арганізацыі Рафаэль Гросі ўдакладніў, што раніцай 20 студзеня пад ударам апынуліся некалькі падстанцый, якія маюць вырашальнае значэнне для ядзернай бяспекі. Акрамя ЧАЭС, пацярпелі і лініі электраперадач, якія вядуць да іншых украінскіх атамных станцый. Цяпер эксперты МАГАТЭ спрабуюць ацаніць, наколькі сур'ёзная пагроза ўзнікла для бяспекі аб'ектаў.

Пакуль Чарнобыльская станцыя застаецца без току, захаванне бяспечных тэмпературных рэжымаў і маніторынг радыяцыйнага фону залежаць ад працы аўтаномных сістэм.

Сітуацыя вакол ЧАЭС застаецца трывожнай яшчэ і праз рызыку разбурэння ахоўных канструкцый. Дырэктар станцыі Сяргей Тараканаў раней папярэджваў: нават калі расійская ракета ці дрон проста ўпадзе побач, гэта можа выклікаць лакальны штуршок, падобны да землятрусу. Такая вібрацыя здольная пашкодзіць саркафаг. Гарантыі, што ахоўная канструкцыя вытрымае падобную нагрузку, сёння даць ніхто не можа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула