БЕЛ Ł РУС

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў

20.01.2026 / 16:10

Nashaniva.com

Вашынгтон і Кіеў не падпішуць на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе пагадненне аб пасляваенным аднаўленні Украіны на суму 800 млрд даляраў, як планавалася раней, паведаміла Axios са спасылкай на ўкраінскую крыніцу.

Фота: AP Photo / Alex Brandon

Паводле яе слоў, чакалася, што свае подпісы пад дакументам паставяць прэзідэнты ЗША і Украіны Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі, аднак сустрэча двух лідараў, падчас якой гэта павінна было адбыцца, адмененая.

У той жа час амерыканская крыніца выдання адзначыла, што ўвогуле не было вызначана канкрэтных дат для падпісання пагаднення, а сам план яшчэ патрабуе дапрацоўкі.

Суразмоўца дадаў, што Трамп усё яшчэ можа сустрэцца з Зяленскім і некалькімі еўрапейскімі лідарамі ў Давосе, аднак істотных прарываў ад гэтых перамоваў чакаць не варта.

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны заявіў, што пакуль застаецца ў Кіеве, каб правесці нараду па аднаўленні энергазабеспячэння і цеплазабеспячэння ў шэрагу рэгіёнаў краіны пасля чарговай расійскай атакі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула