У Касцюковіцкім раёне рабочы загінуў у лесе
У Касцюковіцкім раёне падчас лесанарыхтоўчых работ загінуў рабочы. Трагедыя адбылася днём 20 студзеня падчас санітарнай высечкі лесу, паведамляе Следчы камітэт.
Брыгада займалася пілаваннем дрэў, і ў нейкі момант адно з ужо спілаваных звалілася і прыціснула работніка — 34‑гадовага жыхара раёна. Атрыманыя траўмы аказаліся смяротнымі.
На месцы здарэння адразу пачала працу следча-аператыўная група. Касцюковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў праверку паводле факту гібелі чалавека.