Наста Кудасава. Не набыць вясны, ды набыцца можна ў ейных садах густых. Верш
Наста Кудасава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку новы верш.
Наста Кудасава. Фота: facebook.com/nastakudasawa
Не набыць вясны, ды набыцца
можна ў ейных садах густых.
Сонца ў вогненных рукавіцах
адагрэе твае лісты,
адагрэе маўчання коскі,
выдасць шчасцю твайму карт-бланш.
Можа, не такі ўжо і коўзкі
гэты свет, беспадстаўна наш.
Мо не ўсё будзе ўрэшце сцёрта
і не марна мы тут былі,
дзе на шчоках гдыньскага порта
пацалункамі — караблі…
Дзе так хораша не знялюдзець,
а, сарваўшы вязьмо бяды,
пад бацвіннем любых бязглуздзіц
гадаваць дабрыні плады.
Мо дагэтуль усё ж чуйнуе
і ў нас верыць наш Сувязны,
раз дае нам любоў зямную
і набыцца ў садах вясны.
Чытайце таксама:
Наста Кудасава. Цяжка ўтрымаць гэты свет на плячах — нават волатам. Верш
Наста Кудасава. Убачыць паўночнае ззянне і смерць тырана. Верш
Наста Кудасава. Краю мой, хто табе робу турэмную выкраіў? Верш