Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў
У Іспаніі апублікаваная інструкцыя, згодна з якой пашпарты грамадзян Беларусі, што знаходзяцца ў гэтай краіне, могуць прызнавацца сапраўднымі нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння — без неабходнасці атрымання пасведчання аб рэгістрацыі (cédula de inscripción). Пра гэта паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская з Хасэ Мануэлем Альбарэсам падчас візіту ў Мадрыд 20 чэрвеня 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Гэта стала вынікам дамоўленасцяў Офіса Святланы Ціханоўскай з уладамі Іспаніі. 20 чэрвеня 2025 году Святлана Ціханоўская вяла пра гэта перамовы з міністрам замежных спраў гэтай краіны Хасэ Мануэлем Альбарэсам, а ў студзені 2026 года яны былі пры падтрымцы іншых міністэрстваў увасобленыя ў жыццё.
19 студзеня ў Мадрыдзе з візітам знаходзіўся дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, які правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Іспаніі Дыега Марцінэсам Беліа.
Дыега Марцінэс Беліа і Дзяніс Кучынскі. Фота Святланы Ціханоўскай
У ходзе сустрэчы бакі вызначылі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, закранулі актуальныя міжнародныя і гуманітарныя пытанні, сітуацыю з палітычнымі зняволенымі і санкцыйную палітыку Еўрапейскага Саюза і Іспаніі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Асобнай тэмай сустрэчы стала пытанне адкрыцця Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Мадрыдзе, якая можа стаць важным цэнтрам каардынацыі дзейнасці беларускага прадстаўніцтва і падтрымкі беларусаў у Іспаніі.
Дзяніс Кучынскі перадаў дзяржаўнаму сакратару дакумент з апісаннем наяўных праблем і шляхоў іх вырашэння, які быў падрыхтаваны на аснове прапаноў беларусаў Іспаніі.
Чытайце таксама:
Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё
Джон Коўл: У канчатковым выніку мэта весці бізнэс з Беларуссю, вярнуць яе ў міжнародную супольнасць
Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу
AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу
Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум
Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі