БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open

21.01.2026 / 9:33

Nashaniva.com

У матчы другога раўнду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, што прайшоў сёння ноччу па беларускім часе ў Мельбурне, першая ракетка свету перамагла кітаянку Бай Чжусюань 6:3, 6:1.

Robert Prange/Getty Images

У пятніцу ў 1/16 фіналу беларуска згуляе з Анастасіяй Патапавай з Аўстрыі.

Сабаленка выйгравала турнір у 2023 і 2024 гадах, а год таму саступіла ў фінале. У 2012 і 2013 гадах у турніры перамагала беларуска Вікторыя Азаранка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула