БЕЛ Ł РУС

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе

21.01.2026 / 11:36

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 22—24 студзеня.

Фота: AP Photo / David Zalubowski

Толькі ў чацвер пакуль будзе вельмі халодна. Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег.

Уночы -13…-20°С, у асобных раёнах да -24°С, па поўначы краіны -8…-12°С; максімальная ўдзень складзе ад -5°С па поўначы да -13°С па захадзе.

У пятніцу ў многіх краінах пройдзе невялікі кароткачасовы снег, днём па паўднёвым захадзе з мокрым снегам. Месцамі чакаецца слабая завіруха, удзень па паўднёвым захадзе слабы галалёд.

Уночы -7…-14°С, месцамі да -16°С; максімальная ўдзень -5… -12°С, месцамі па захадзе краіны -3… -4°С.

У суботу ўночы будзе ад -7°С па паўднёвым захадзе да -19°С па поўначы, максімальная ўдзень -9…-16°С, месцамі па захадзе і поўдні -5…-8°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява

Каментары да артыкула