БЕЛ Ł РУС

Даляр апусціўся ніжэй за 2,89 рубля ўпершыню за два гады і восем месяцаў

21.01.2026 / 13:58

Nashaniva.com

На таргах 21 студзеня даляр апусціўся на 0,78 капейкі да 2,8885 рубля.

Даляр апусціўся ніжэй за 2,89 рубля ўпершыню за два гады і восем месяцаў. Так, на таргах 13 мая 2023 года даляр каштаваў 2,849, а на наступных таргах скочыў да 2,8906 рубля і ніжэй за 2,89 не апускаўся.

Ніжэй за 2,9 амерыканская валюта ўпершыню апусцілася ў пачатку снежня 2025 года. За 2025 год амерыканская валюта патаннела на 16,5 працэнта. У пачатку гэтага года даляр каштаваў 2,9027.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула