БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент прыпыніў працу над зацвярджэннем гандлёвай дамовы паміж ЕС і ЗША

21.01.2026 / 21:8

Nashaniva.com

Такое рашэнне было прынята з-за апошніх пагроз Дональда Трампа ўвесці мыты супраць некалькіх еўрапейскіх краін праз іх пазіцыю адносна Грэнландыі.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Кіраўнік гандлёвага камітэта Еўрапарламента Бернд Ланге заявіў, што дамова ЕС—ЗША цяпер знаходзіцца на «паўзе да далейшых паведамленняў», а праца камітэта па юрыдычнай імплементацыі дамовы прыпыненая. Ён падкрэсліў, што на коне стаіць суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць ЕС, таму «бізнэс як заўсёды» цяпер немагчымы.

Рашэнне было падтрымана лідарамі галоўных фракцый Еўрапарламента, якія адзначылі неабходнасць спыніць працэс праз пагрозы Трампа ўвесці мыты для Еўропы, у тым ліку для Францыі на шампанскае, калі тая адмовіцца ад удзелу ў створанай ім Радзе міру.

Раней, 27 ліпеня 2025 года, ЕС і ЗША абвясцілі пра заключэнне рамкавай гандлёвай дамовы з мытамі на еўрапейскі імпарт у ЗША на ўзроўні 15 %, хоць раней Трамп пагражаў мытамі да 30 %, а ЕС спадзяваўся захаваць асноўны ўзровень на 10 %.

Чытайце таксама:

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША

«Стагоддзе прыніжэння» Еўропы можа толькі пачынацца — Politico

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам

Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію

Каментары да артыкула