БЕЛ Ł РУС

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей

22.01.2026 / 10:06

Nashaniva.com

Таксама будзе аўтобус у Баранавічы.

Аўтавакзал у Пецярбургу. фота тг-канал «Начальнік транспартнага цэху»

«Запускаем два новыя міжнародныя аўтобусныя рэйсы ў беларускія гарады: Баранавічы і Бягомль. Першы адправіцца ўжо ў суботу», — паведамляе пецярбуржскі тэлеграм-канал «Начальнік транспартнага цэху».

Аўтобусы будуць адпраўляцца з аўтавакзала Санкт-Пецярбурга.

Першы рэйс па маршруце № 0608 «Санкт-Пецярбург — Баранавічы» запланаваны на 23:30 суботы. Аўтобус дабярэцца да месца прызначэння праз 14 гадзін з прыпынкамі ў Віцебску і Мінску. Рэйс будзе ажыццяўляцца раз на тыдзень — па суботах.

Аўтобус па маршруце № 3189 «Санкт-Пецярбург — Бягомль» будзе курсіраваць праз дзень з 5 лютага. Час адпраўлення — 22:00. Па шляху запланаваны прыпынак у Пскове. У Бягомль аўтобус прыбудзе праз 11 гадзін.

Пасажыраў будуць абслугоўваць новыя сучасныя аўтобусы вялікага класа, разлічаныя амаль на 50 чалавек. Транспарт абсталяваны ўсім неабходным для доўгіх паездак: санвузламі, сістэмамі клімакантролю, USB-раздымамі для зарадкі гаджэтаў, Wi-Fi.

Бягомль — гарадскі пасёлак у Докшыцкім раёне на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей, на трасе Мінск — Віцебск. Цэнтр сельсавета, насельніцтва 2300 чалавек. Да Мінска — 101 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула