Даляр апускаецца ніжэй за 2,85 рубля
На пачатку таргоў 22 студзеня амерыканская валюта зніжаецца на чатыры капейкі да 2,847 рубля.
Такіх нізкіх значэнняў у даляра не было з мая 2023 года, калі даляр узяў планку 2,9 рубля, а потым і тры рублі, даляцеўшы нават да 3,47.
Цэлы 2025 год амерыканская валюта балансавала ў адзнакі тры рублі, апусціўшыся за 2,9 рубля ў пачатку снежня.
За 2025 год амерыканская валюта патаннела на 16,5 працэнта. У пачатку гэтага года даляр каштаваў 2,9027.