БЕЛ Ł РУС

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца

22.01.2026 / 12:30

Nashaniva.com

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пацвердзіў LRT перанос часткі офіса беларускай апазіцыі ў Польшчу. Паводле яго слоў, гэта звязана са змяненнем сітуацыі з бяспекай і карэкціроўкай мадэлі працы.

«Мы пашыраем сваю дзейнасць, асабліва ў Польшчы. Гэта адбываецца таму, што бяспека з’яўляецца адным з галоўных фактараў», — заявіў ён.

Пры гэтым Офіс Ціханоўскай у Вільні працягне працу, прысутнасць у Літве захоўваецца, як і дыпламатычная акрэдытацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула