БЕЛ Ł РУС

Дадаткі Белгазпрамбанка выдалілі з App Store

22.01.2026 / 12:35

Nashaniva.com

Дадаткі Белгазпрамбанка выдалілі з App Store, паведамляе прэс-служба банка.

«Па прычынах, якія не залежаць ад Белгазпрамбанка, нашы мабільныя дадаткі DailyFin, BGPB mobile і BGPB Business сталі недаступнымі для загрузкі ў App Store», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Раней усталяваныя дадаткі працягваюць працаваць. Рэкамендуецца іх не выдаляць, бо пасля гэтага будзе немагчыма аднавіць.

Аднак push-паведамленні перастануць паступаць на прылады. Каманда банка працуе над аператыўным вырашэннем гэтай сітуацыі.

Раней з App Store былі выдаленыя дадаткі Альфа-Банка і Белінвестбанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула