БЕЛ Ł РУС

Прызначаны новы міністр фінансаў

22.01.2026 / 12:41

Nashaniva.com

Новым міністрам фінансаў Беларусі прызначаны намеснік Качанавай Уладзіслаў Татарыновіч. 

Да гэтага часу Уладзіслаў Татарыновіч працаваў намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Татарыновічу 54 гады. Нарадзіўся ў вёсцы Селішча Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання.

Доўгі час працаваў у Міністэрстве фінансаў на розных пасадах. У 2001 годзе прызначаны намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення падатковай палітыкі Галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, у 2009 годзе — намеснікам міністра фінансаў.

У верасні 2025 года стаў намеснікам старшыні Савета Рэспублікі. 

Папярэдні міністр фінансаў Юрый Селіверстаў сёння прызначаны паслом у Расіі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула