БЕЛ Ł РУС

Мужчына забіў у Полацкім раёне матчынага сабаку 

22.01.2026 / 14:46

Nashaniva.com

У вёсцы Фарынава Полацкага раёна мужчына ў стане алкагольнага ап’янення жорстка забіў сабаку сваёй маці, паведамляе СК.

16 снежня дзяўчынка, гуляючы ў двары, пачула жаласлівае скуголенне са смеццевага кантэйнера. Унутры яна выявіла сабаку. Праз суседскі чат хутка знайшлася гаспадыня — 70‑гадовая мясцовая жыхарка, якая забрала свайго гадаванца па мянушцы Нюра дадому.

Высветлілася, што ў яе адсутнасць сын, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, быў на кухні. Ён наступіў на сабаку, а потым, раздражнёны тым, што жывёла блыталася пад нагамі, жорстка збіў яго і выкінуў у смеццевы бак.

Гаспадыня, якая вярнулася дадому, спрабавала спыніць сына, аднак гэта не дало выніку. Мужчына зноў ударыў жывёліну. У выніку атрыманых траўм, а менавіта разрыву печані ад пабояў, сабака загінуў. Паджылая жанчына была вымушаная звярнуцца ў міліцыю.

У дачыненні да 46‑гадовага мужчыны заведзена крымінальная справа паводле артыкуле аб жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое прывяло да яе гібелі. Расследаванне ўстанавіла, што падазраваны раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і прычыненне смерці з неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула