Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»
Італьянскі дом моды Gucci абвясціў новую амбасадарку брэнда, якой стала беларуска Арына Сабаленка. Беларуская тэнісістка, якая цяпер узначальвае сусветны рэйтынг WTA і з’яўляецца чэмпіёнкай US Open 2025 года, стане галоўным тварам Gucci ў жаночым тэнісе.
Арына Сабаленка ў сукенцы Gucci
У рэкламным відэа Сабаленка паказаная падчас розыгрышу з ракеткай у руках. Яна адзетая ў доўгую шаўковую сукенку бэжавых і цёмна-карычневых адценняў з калекцыі вясна—лета 2026 года. Вобраз дапоўнены пер'евымі элементамі, фірмовым узорам GG і залатымі завушніцамі з лагатыпам брэнда.
Раней Gucci таксама заключыў партнёрства з італьянскім тэнісістам, пераможцам чатырох турніраў з серыі Вялікага шлема Янікам Сінерам. Ён прадстаўляе не толькі асноўныя калекцыі, але і новую лінію для зімовых відаў спорту Gucci Altitude.
Сабаленку ж нядаўна выбрала і кампанія Nike у якасці твару для запуску новай мадэлі красовак Shox Z.
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open
Палову сваіх шматлікіх мільёнаў Арына Сабаленка зарабляе па-за кортам. Дзе менавіта?