БЕЛ Ł РУС

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку

27.01.2026 / 07:00

Ідаля Салавей

Будаўнічая індустрыя сёння з’яўляецца адной з галоўных крыніц глабальнага забруджвання і змяненняў клімату. Інжынеры і архітэктары вымушаныя шукаць матэрыялы, якія дазволяць будаваць больш, але шкодзіць планеце менш. Адным з самых нечаканых, але перспектыўных адказаў на гэты выклік становіцца бамбук.

Столь і апорныя калоны другога тэрмінала міжнароднага аэрапорта Кемпегаўда ў Індыі выраблены з бамбуку. Фота: mp_index / Х

Сучасная будаўнічая галіна апынулася перад сур’ёзным выклікам. Як піша The Guardian, згодна з данымі за 2022 год, на сферу будаўніцтва прыпадае трэцяя частка ўсіх сусветных выкідаў вугляроду, прычым больш за палову гэтай шкоды наносіць выкарыстанне цэменту і матэрыялаў на яго аснове.

У сувязі з няспыннай урбанізацыяй патрэба ў новым жыллі і інфраструктуры толькі павялічваецца, што ставіць пад пагрозу выкананне глабальных мэтаў па дасягненні нулявога ўзроўню выкідаў. У пошуках выйсця інжынеры і эколагі заклікаюць свет звярнуць увагу на бамбук — матэрыял, які доўгі час лічыўся пераважна ежай для пандаў, але цяпер прэтэндуе на ролю паўнавартаснай і экалагічнай альтэрнатывы сталі і бетону.

Нядаўна Інстытут інжынераў-будаўнікоў выступіў з важным заклікам да архітэктараў: яны павінны быць «гатовымі да выкарыстання бамбуку». Спецыялісты апублікавалі практычнае кіраўніцтва па праектаванні стацыянарных будынкаў з бамбуку, якое грунтуецца на міжнародным стандарце ISO 22156:2021.

Яно павінна стымуляваць пераход да нізкавугляроднага будаўніцтва. Эксперты ўпэўнены, што бамбук здольны стаць сур’ёзным канкурэнтам традыцыйным матэрыялам дзякуючы сваім унікальным фізічным і экалагічным уласцівасцям.

Сёння ў свеце ўжо існуюць праекты, якія дэманструюць магчымасці гэтай расліны і пашыраюць межы звыклай архітэктуры. Напрыклад, у другім тэрмінале міжнароднага аэрапорта Кемпегаўда ў індыйскім горадзе Бенгалуру бамбукавыя элементы ўтвараюць столь і калоны.

This is Terminal 2 of Kempegowda International Airport in Bengaluru, built at a cost of around Rs 5000 crores.@JM_Scindia sir please make sure that the Greenfield Indore Airport should be like this.

Not a single airport in MP is of this level. pic.twitter.com/XLHYr0w2zs

— The Madhya Pradesh Index (@mp_index) November 9, 2022

У паўночна-ўсходнім Кітаі ўзведзена вежа Нінгхай вышынёй больш за 20 метраў, якая лічыцца першым у свеце шматпавярховым будынкам, створаным з інжынернага бамбуку.

New material just dropped - structural engineered bamboo!!!

World’s first 6-storey engineered bamboo building, completed in Hangzhou, China

Designed by Zhejiang University pic.twitter.com/97u4nn6AJO

— Philip Oldfield (@SustainableTall) June 5, 2024

Яшчэ адным яскравым прыкладам з’яўляецца спартыўная зала «Зялёнай школы» на Балі, дзе гіганцкая бамбукавая арка служыць узорам таго, як гэты матэрыял змяняе наша ўяўленне пра архітэктуру.

The Arc at Green School Bali

by Ibuku Bamboo Architecture and Design pic.twitter.com/daZK6tUHL1

— Architectural Art (A-A) (@4AAAAart) December 30, 2025

Тэхнічныя перавагі і будучыня галіны

Практыка паказвае, што бамбук можа быць не толькі экалагічным, але і надзейным. Выкарыстанне кампазітных бамбукавых сцен даказала сваю трываласць падчас землетрусаў і экстрэмальных штормаў у Калумбіі і на Філіпінах. Адна з ключавых пераваг бамбуку — яго хуткі рост. Расліна дасягае патрэбных памераў усяго за тры-шэсць гадоў, у той час як драўніна, якая выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, фарміруецца дзесяцігоддзямі.

Прыклады дамоў з кампазітнымі бамбукавымі сценамі, устойлівымі да бакавых нагрузак (СBSW), у розных краінах свету. Фота: Manual for the design of bamboo structures to ISO 22156:2021 

Нягледзячы на багатую гісторыю выкарыстання бамбуку ў народным дойлідстве, існуюць пэўныя прабелы ў ведах, якія доўгі час стрымлівалі яго патэнцыял у вялікім будаўніцтве. Гэта звязана ў тым ліку з наступствамі каланізацыі, якая паўплывала на прыярытэты ў тэхнічнай адукацыі ва ўсім свеце.

Разам з тым бамбук не можа быць універсальным рашэннем. Ён пакуль найбольш прыдатны для будынкаў, не вышэйшых за два паверхі.

Дэвід Трухільё, вядучы аўтар новага практычнага кіраўніцтва і дацэнт Уорыкскага ўніверсітэта, спадзяецца, што яно дапаможа інжынерам звярнуцца да працы з мясцовымі рэсурсамі і смялей уключаць іх у сучасныя праекты. Сёння бамбук шырока даступны ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах, але праз кліматычныя змяненні яго пачалі паспяхова вырошчваць нават у Партугаліі, што адкрывае шлях для шырокага выкарыстання матэрыялу ў Еўропе.

Чытайце таксама:

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем

У Малайзіі ўзвялі «экагорад будучыні» за $100 мільярдаў. Але замест 700 тысяч жыхароў там жыве толькі 10 тысяч

Каментары да артыкула