Іарданія абнавіла правілы ўезду для турыстаў. Яны тычацца і беларусаў
Іарданія істотна змякчыла візавыя ўмовы: цяпер замежныя турысты змогуць знаходзіцца ў гэтай краіне не адзін месяц, як раней, а да трох. Гэта тычыцца ўсіх, хто прыязджае з турыстычнай мэтай, у тым ліку тых, хто афармляе электронную візу або атрымлівае візу непасрэдна па прылёце. Выключэнне зроблена толькі для ўладальнікаў працоўных віз.
Мёртвае мора ў Іарданіі. Здымак ілюстрацыйны
Улады гэтай краіны разлічваюць, што павелічэнне тэрміну знаходжання прыцягне больш гасцей і дасць штуршок развіццю турызму, а таксама медыка-аздараўленчага кірунку, звязанага з унікальнымі рэсурсамі Мёртвага мора.
Беларускіх турыстаў гэтая навіна таксама тычыцца, бо і яны могуць афармляць візу па прылёце. Акрамя таго, з 10 сакавіка авіякампанія «Белавія» аднаўляе чартарныя рэйсы ў курортную Акабу. Самалёты з Мінска будуць лётаць раз на 11 дзён, дарога зойме каля шасці гадзін. Палёты плануюцца да канца мая.
Чытайце таксама:
Якія еўрапейскія краіны найбольш запатрабаваныя беларусамі для адпачынку
Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай
З новага года ў Грузію можна будзе ездзіць толькі з медыцынскай страхоўкай
«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»