БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі

23.01.2026 / 07:59

Nashaniva.com

«Мы сочым за Іранам», — заявіў Дональд Трамп журналістам на борце самалёта Air Force One, вяртаючыся з Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле слоў кіраўніка Белага дома, ЗША маюць шмат караблёў, якія рухаюцца ў тым кірунку — на ўсялякі выпадак.

«У нас вялікія сілы накіроўваюцца да Ірана», — дадаў ён. Трамп апісаў іх як «армаду» і «вялізны флот», але адзначыў: «Магчыма, нам не давядзецца іх выкарыстоўваць».

На мінулым тыдні Трамп адмовіўся ад пагрозы нанесці ўдар па Іране пасля таго, як Белы дом заявіў, што Тэгеран прыпыніў запланаваныя пакаранні смерцю дэманстрантаў, нагадвае агенцтва AFP.

У сераду іранскія ўлады ўпершыню афіцыйна паведамілі пра ахвяры пратэстаў, якія ахапілі краіну з канца мінулага года, заявіўшы, што ў іх загінулі 3117 чалавек. Праваабарончыя арганізацыі сцвярджаюць, што фактычная колькасць загінулых можа быць значна большай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула